Віцебскага чыгуначніка будуць судзіць за "разгалошванне службовай таямніцы"

Мікалай Макрыца

Мікалай Макрыца / t.me/vitebsk_info

Начальніка ўчастка правадной сувязі Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі будуць судзіць па абвінавачванні ў разгалошванні службовай таямніцы, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".

У раскладзе Віцебскага абласнога суда на 11 красавіка з'явілася імя Мікалая Макрыцы. У горадзе пад такімі імем і прозвішчам ведаюць маладога чыгуначніка.

У 2023 годзе ён заняў першае месца ў конкурсе моладзевых ініцыятыў сярод работнікаў чыгункі. Мікалай стаў перааможцам намінацыі "Моладзевая ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізаванне вытворчых працэсаў" з праектам на тэму "Праект маніторынгу цэласнасці кабельнай сеткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі