Відэа гола Сігневіча, які прынёс БАТЭ датэрміновае чэмпіёнства
14 кастрычніка БАТЭ ў матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе перамог у Лунінцы мікашэвіцкі "Граніт" з лікам 1:0 і стаў недасягальны для салігорскага "Шахцёра". Гэта 13-е чэмпіёнства барысаўчан. Адзіны гол забіў на апошніх хвілінах матчу Мікалай Сігневіч. А ў першым тайме Міхаіл Гардзяйчук не рэалізаваў пенальці — мяч трапіў у перакладзіну. Адзначым, што Лунінец — родны горад галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча.
Да канца чэмпіянату БАТЭ яшчэ згуляе 5 матчаў. Ермаковіч сцвярджае, што матывацыя ў футбалістаў захоўваецца, яны хочуць "гуляць, забіваць".