Відэа: З'явіўся тызер-трэйлер новага фільма пра агента 007

Выйшаў тызер-трэйлер новага фільма пра знакамітага агента 007. Ролю Джэймса Бонда па-ранейшаму выконвае Дэніэл Крэйг. Яму нядаўна споўнілася 47 гадоў. Крэйг ужо выканаў ролю Бонда ў фільмах "Казіно "Раяль" (2006), "Квант міласэрнасці" (2008) і "007: Каардынаты "Скайфол" (2012).

Delfi адзначае, што ў новым фільме — "007: Спектр" — Джэймсу Бонду давядзецца распачаць барацьбу з тэрарыстычнай арганізацыяй, якая мае назву "Спецыяльная арганізацыя па контрразведцы, тэрарызме, помсце і вымагальніцтве". Агент 007 выходзіць на яе след з дапамогай зашыфраванай запіскі.

"007: Спектр" з'явіцца на экранах у кастрычніку 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі