Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Урала"

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Урала". Ён падпісаў з екацерынбургскім клубам трохгадовы кантракт, паведамляе "Прессбол".

У сезоне-2014/15 гадоў "Урал" заняў 13-е месца ў чэмпіянаце Расіі.

Віктару Ганчарэнку 37 гадоў. Ён набыў вядомасць, калі ў 2008-2013 гадах быў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ. Менавіта Ганчарэнка ўпершыню вывеў беларускі футбольны клуб у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Увосень 2013 года ён узначаліў расійскі клуб "Кубань". Але ў сярэдзіне лістапада 2014-га кіраўніцтва клуба скасавала кантракт з беларускім спецыялістам. З таго часу Ганчарэнка быў беспрацоўным.

Віктар Ганчарэнка: “У хуткім часе без працы я не буду”

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі