Віктар Шалкевіч: Бардам быць крута! Паглядзіце на Боба Дылана

Віктар Шалкевіч: Бардам быць крута! Паглядзіце на Боба Дылана

29 кастрычніка Віктар Шалкевіч разам з сябрам, гітарыстам Юрыем Хілаўцом граюць "Восеньскі канцэрт" у сталічным Тэатры эстрады. Напярэдадні музыкі "парэпетавалі" у жывым эфіры Еўрарадыё. А Віктар распавёў, што ў Гродне толькі начуе, і цэніць перадусім асабістае жыццё і спакой.

 

Цікавыя цытаты Віктара Шалкевіча


Я сталею разам і побач з маімі слухачамі. Але ў маіх вачах яны не мяняюцца, і я ў іх вачах. Мы як закаханая пара — не заўважаем за сабой ніякіх змен.


Цяпер вельмі многія падмазваюцца пад бардаў. Калі нешта не ўдалося на рок-сцэне — становяцца бардамі. Але ёсць розніца паміж тымі, хто нешта там сабе нудзіць пад нос і тымі, хто не нудзіць. Бо гэта павінна быць вельмі цікава.

 

Віктар Шалкевіч: Бардам быць крута! Паглядзіце на Боба Дылана

Быў такі бард па прозвішчы Цымерман. Да чаго дабіўся — да Нобелеўскай прэміі! А пачынаў як — гармонік нейкі губны, гітарка не вельмі настроеная. Павінны і мы старацца.


Трэба цвёрда займаць сваю нішу. Стаіш ты ў нішы пад касцёлам, і стой сабе. А калі ты пачынаеш на сябе нешта цягнуць, гэта не тое: адразу відаць, калі чалавек займаецца не сваёй справай. "Здравствуй, чужая милая", — адзін спявае, пра Валожын — іншы, а пра камунальныя пахі — трэція. Гэта лепшае, што можа быць.


Сапраўдная "дзвіжуха" — у Атаве, Таронта. Я нядаўна вярнуўся з 32-й сустрэчы беларусаў Амерыкі, і там сустрэў вельмі многа сваіх прыяцеляў. Вельмі многа. Там нашых незлічоная колькасць.


Я чалавек не медыйны, я не люблю, калі пальцам паказваюць. Я цаню перадусім асабістае жыццё і спакой.

 

Віктар Шалкевіч: Бардам быць крута! Паглядзіце на Боба Дылана
Гітарыст Юрый Хілавец

У мяне дома каля 4000 дыскаў. Але я аддаю перавагу класіцы. Баху, Гендалю. Калі мне карціць, я ўстаўлю кружэлачку і слухаю. А яшчэ Гэры Брукара, Camel — тое, на чым рос.


У Гродне я толькі начую. А так, езджу да сябе на лецішча — у мяне там такі прыстойны домік ёсць. Люблю там назіраць, як вавёркі абгрызаюць галінкі ці скачуць па дрэвах.


У Канадзе шмат людзей, з якімі цікава гаварыць. Вось нашых нармальных 600 чалавек прыбяры адсюль, вывезі куды-небудзь — нібы нічога і не зменіцца, а насамрэч, зменіцца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі