Віктар Януковіч правядзе трэцюю пасля звяржэння прэс-канферэнцыю
Ён ізноў з’явіцца перад журналістамі ў Растове-на-Доне.
Пра прэс-канферэнцыю былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, якая павінна прайсці ў пятніцу 28 сакавіка, паведамляе “Радыё Весці”. Час і тэма выступу пакуль невядомыя.
Падчас першай прэс-канферэнцыі, дадзенай у Растове-на-Доне, Віктар Януковіч запомніўся журналістам нерашучасцю і блытанасцю адказаў. Падчас другой – тым, што двойчы паведаміў прысутным “Я не памёр”.