Віктара Бабарыку адправілі ў штрафны ізалятар на 10 сутак
Віктар Бабарыка зноў трапіў у ШІЗА на 10 сутак. Па словах сваякоў, якія перадае прэс-служба палітыка, у штрафны ізалятар ён трапіў 15 чэрвеня.
Афіцыйная версія пакарання — канфлікт палітвязня з сукамернікам, які заключаўся ў размове на павышаных танах.
Паведамляецца, што палітвязень не атрымліваў лістоў — магчыма, іх перададуць пасля выхаду з ШІЗА.
Дарэчы, у траўні Бабарыка ўжо правёў 10 сутак у штрафным ізалятары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.