Віктарын: Моцныя лідары павінны стаць наперадзе і весці за сабой людзей

Віктарын: Моцныя лідары павінны стаць наперадзе і весці за сабой людзей

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын выказалася наконт перспектываў адмены ў нашай краіне смяротнага пакарання. 13 снежня ў Мінску яна паўдзельнічала ў міжнароднай канферэнцыі "Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне".

Па словах Віктарын, грамадская думка ў гэтым пытанні павінна ўлічвацца, але канчатковае рашэнне мусяць прымаць кіраўнікі краін. Яна нагадала, што ёсць прыклады, калі ў іншых краінах у асобных выпадках "моцныя лідары прымалі рашэнне ад адмене смяротнага пакарання і з часам людзі прымалі гэта".

Андрэа Віктарын перакананая, што грамадскае меркаванне важнае, "але моцныя лідары павінны стаць наперадзе і весці за сабой людзей, таму мы выступаем за тое, што канчатковае рашэнне павінен прымаць лідар краіны". Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза звярнула ўвагу на неабходнасць выканання міжнародных прававых абавязацельстваў, а менавіта — забяспечваць права людзей на жыццё, а не адбіраць яго". А паколькі судовыя памылкі здараюцца, лепш зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць іх, адзначыла Віктарын.

На думку Андрэа Віктарын, у Беларусі спачатку варта было б увесці мараторый на смяротнае пакаранне, а праз пэўны час замацаваць адмену юрыдычна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі