Вікторыя Азаранка абыграла Петру Квітаву на турніры ў Таронта

У другім крузе буйнога турніру ў Таронта (прызавы фонд — 2 млн 513 тыс. долараў) Вікторыя Азаранка абыграла чацвёртую ракетку свету Петру Квітаву. Паядынак цягнуўся 1 гадзіну 28 хвілінаў і завяршыўся ў двух сэтах — 6:2, 6:3, перадае "Прессбол".

У трэцім раўндзе беларуская тэнісістка згуляе з італьянкай Сарай Эрані.

Перад гэтым яшчэ адна наша суайчынніца Вольга Гаварцова не здолела прайсці ў трэці раўнд турніру. Як інфармуе БЕЛТА, беларуска саступіла шостай ракетцы планеты Ане Іванавіч з Сербіі — 4:6, 6:7 (4:7).

Спаборніцтвы ў Канадзе завершацца 16 жніўня. Яны стануць адным з этапаў падрыхтоўкі да заключнага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" — адкрытага чэмпіянату ЗША, які пройдзе ў Нью-Ёрку з 31 жніўня па 13 верасня.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі