Вікторыя Азаранка апусцілася на 9-е месца ў жаночым тэнісным рэйтынгу

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусцілася з 8-га на 9-е месца сусветнага рэйтынгу. Абноўлены рэйтынг апублікавала сёння Жаночая тэнісная асацыяцыя.
Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова палепшыла свае пазіцыі адразу на 6 пунктаў: з 68-га месца яна паднялася на 62-е.

Настасся Якімава паднялася на адну прыступку: у яе 95-е месца сусветнага рэйтынгу. У першай тройцы зменаў не адбылося.

Лідзіруе па-ранейшаму расіянка Дынара Сафіна. Другое і трэцяе месца ў сясцёр Серэны і Вінус Уільямс адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі