Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Рыме
У першым раўндзе трэцяя ракетка свету была вольная, а ў другім 15 траўня перамагла немку Юлію Гёргес — 6:2, 6:0.
Наступнай саперніцай Азаранкі будзе Аюмі Марыта з Японіі, інфармуе БелаПАН.
У жаночых парных спаборніцтвах яшчэ адна наша тэнісістка Вольга Гаварцова і амерыканка Меган Мултан-Леві не змаглі выйсці ў чвэрцьфінал. Яны саступілі расіянцы Але Кудраўцавай і Анастасіі Радзівонавай з Аўстраліі — 6:2, 4:6, 7:10 (тай-брэйк).
Фота — daylife.com