Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў амерыканскім Маямі. У чвэрцьфінальнай сустрэчы з Джаанай Контай з Вялікабрытаніі наша суайчынніца перамагла ў двух сэтах — 6:4, 6:2.
Яе саперніцай стане пераможца пары Мэдысан Кіз (ЗША) — Ангеліка Кербер (Нямеччына). Іх сустрэча пачнецца пасля 2-й гадзіны ночы 31 сакавіка паводле беларускага часу.
Да гэтага паўфіналісткамі турніру сталі Святлана Кузняцова (Расія) і Цімеа Бачынскі (Швейцарыя).