Вінаградаў, Кіркевіч- 4 гады, Дрозд, Пратасеня, Хамічэнка- 3

5 траўня

 

17.10 Суддзя абвясціла прысуды: Кіркевіч і Вінаградаў — па 4 гады зняволення, Пратасеня, Дрозд і Хамічэнка — па 3 гады.

 

 

12.00 Прысуды пяцярым фігурантам "справы 19 снежня" суддзя Ала Булаш вынесе сёння ў 17 гадзін, інфармуе БелаПАН

 

У сваім апошнім слове Алесь Кіркевіч выказаў надзею на "правільнае рашэнне суда". 

 

 

11.10 Абвінавачаныя выступаюць з апошнім словам, перадае Радыё "Свабода". Зміцер Дрозд  параўнаў сітуацыю ў краіне з 1938 годам. 

 

Лічыць вялікай памылкай, што вярнуўся з Расіі на радзіму. Паведаміў, што адседзеў 4 месяцы з 24 чалавекамі ў камеры. Цяпер камера на каранціне, бо ў некага знайшлі сухоты. Дрозд кажа, што людзі на Плошчы былі настроеныя мірна, пакуль іх не пачалі лупцаваць дубінкамі. Кажа пра жорсткасць спецназу.

 

Хамічэнка сваё апошняе слова зачытаў па паперцы. Сцвярджае, што быў п'яны, на Плошчы апынуўся выпадкова. Гаворыць, што ён не такі, як усе і гатовы працаваць. 

 

Вінаградаў у апошнім слове заявіў, што масавых беспарадкаў не было. Не было падпалаў, рабаванняў, пагромаў.

 

 

10.05 Сёння, 5 мая, апошні, пяты дзень судовага паседжання. На гэты дзень засталіся апошнія выступы двух адвакатаў — Кіркевіча і Вінаградава, а таксама апошнія слова ўсіх пяці абвінавачаных.

 

Адвакатка Кіркевіча зачытала цытаты з выступу адваката стогадовай даўніны, якое надзвычай добра апісвае дзеянні натоўпу "Зруйнуйце турму, і цагліны ад яе могуць пайсці на тварэнне", — кажа яна. Вялікі натоўп растварыўся на Плошчы, а "маленькі натоўп сфарміравалі следчыя і абвінаваўцы", перадае nn.by.

 

 

4 траўня


Працяг суда заўтра а 10.00

Пракурор папрасіў для Кіркевіча і Вінаградава — па 4 гады, для Дразда — 3,5 года, для Пратасені і Хамічэнкі — 3 гады зняволення.


19.20. Адвакатка Хамічэнкі просіць апраўдаць свайго падабароннага, спасылаючыся на ягоны стан здароўя. Адвакаты Дразда і Пратасені таксама просяць апраўдаць сваіх падабаронных.

18.14 У судзе ідуць выступленні адвакатаў.

17.00. Абвінавачванне Вінаградава ў знявазе дзяржаўных сімвалаў знятае праз сканчэнне тэрміна даўніны знятае, інфармуе nn.by.

16.17. Пракурор заяўляе, што ўжо ўступілі ў сілу рашэнні ранейшых судоў, якія трактавалі падзеі 19 снежня як "масавыя беспарадкі". Таму і ён заклікае трактаваць гэтым чынам. Адвакаты выступаюць супраць - падчас тых працэсаў аналізаваліся дзеянні іншых людзей.

16.15 На судзе выступіла Насту Палажанку, якая перад гэтым выступала на працэсе Саннікава. Яе паказанні не адрозніваюцца ад тых, што дзяўчына давала на судзе над Саннікавым. Яна кажа, што людзі паводзілі сябе выключна мірна.

Падчас выступу Палажанкі міліцыянт перадаў суддзі цыдулку з невядомым зместам.

15.45 Пасля прагляду відэа суддзя прыняла рашэнне зачытаць паказанні абвінавачаных: маўляў, ёсць супярэчнасці. Дрозд раней даваў паказанні, што ў кадры не ён. Дрозд тлумачыць, чаму ён так гаварыў: меў прычыны не давяраць следству.

Хамічэнка казаў, што фізічную сілу не ўжываў, маёмасць не пашкодзіў. Калі ён падыйшоў, маўляў, было ўжо ўсё пабіта. Хамічэнка прызнаў, што праўдзівыя паказанні даваў у судзе, перадае Радыё "Свабода".

14.30 Паказваюць фота, знойдзеныя на камп'ютары Паўла Вінаградава. На відэа нехта спальвае на вогнішчы нейкія плакаты. Абвіначванне трактуе гэта як знявагу дзяржаўных сімвалаў, перадае nn.by. Відэа са спальваннем чагосьці працягваецца ўжо пяць хвілінаў. Падаецца, што праз языкі вогнішча часам праскоквае выява Лукашэнкі.

13.10 На відэакадрах Хамічэнка пазнаў сябе на відэа. Але як наносіў удары ледасекам, не памятае. Дрозд прызнаў, што ён нанёс ад адчаю два ўдары па дзвярах.

На відэа бачна Рымашэўскага з мегафонам. Зноў няма гуку. Кастусёў з мегафонам, гуку няма. Прамаўляе Статкевіч, гуку няма. На відэакадрах бачныя Халіп і Саннікаў.

На відэакадрах людзі б'юць па дзвярах Дома ўраду. На першым пляне Федаркевіч. Класкоўскі грукае ў дзверы, передае nn.by. Пратасеня ў жоўтай куртцы і жоўтай шапцы б'е па дзвярах.

На відэакадрах відаць, што дзверы ў Дом Урада застаўленыя шафамі і сталамі. Народ спрабуе іх адсунуць. Буйным планам — Класкоўскі з палкай.

12.40 На судзе выступаюць сведкі, якія ведаюць Алеся Кіркевіча. Сведка Казак з Наваградка кажа, што быў у ахове Рымашэўскага, стаяў каля помніка Леніну. Бачыў з'яўленне АМАПа на плошчы. Як і хто біў шкло ў Доме ўрада не бачыў, бо стаяў далёка. АМАП біў дубінкамі людзей, адштурхоўваў шчытамі. Кандыдаты казалі пра перамовы з урадам. Пайшлі да Дома ўрада да таго, як пачалі біць шкло. Казак ахоўваў зону каля помніка, ачапленне стрымлівала народ. Ён бачыў два ланцугі спецназа. Другі ланцуг дзейнічаў даволі жорстка, перадае nn.by.

Пастар пратэстанцкай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Павал Руды распавёў пра маральныя якасці Кіркевіча. Назваў яго сапраўдным хрысціянінам, які трымаецца хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Настаўнік ліцэю з Горадні Госцеў Кіркевіча ведае даўно. Ён характарызуе Кіркевіча як высокамаральнага чалавека, сумленнага і адказнага.

Пасля гэтага суд перайшоў да даследавання відэазапісаў. Відэа ідзе без гука.

11.10 На судзе з'явіліся новыя сведкі. Сярод іх Віталь Рымашэўскі, які зараз дае паказанні на судзе ў Андрэя Саннікава. Але пракурор Бароўскі пярэчыць: калі з'явіцца Рымашэўскі,тады і будуць разглядаць.

Сведка Качагур з'явіўся без пашпарта. Суддзя адмовілася слухаць яго паказанні, адзначае nn.by.

Сведка Бахар прыехала з Навагрудка. Яна была на плошчы, чула, як білі шкло. Але не чула, каб хтосьці заклікаў штурмаваць Дом ураду.

29 красавіка

У судзе над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам, Пратасенем абвешчаны перапынак. Працэс адновіцца а 10-й раніцы 4 траўня.

16.58 Пракурор хацеў задаць пытанне Кіркевічу, але забыўся, што хацеў сказаць. Праз хвіліну узгадаў- адкуль у Алеся шнар? — «Атрымаў дубінкай па галаве», — адказаў Кіркевіч.

16.57 Вінаградаў заяўляе, што не будзе адказваць ні на якія пытанні ўдзельнікаў судовага працэсу.

16.56 Мінгарвыканкам адказаў, што не можа прадаставіць відэазапісы з Плошчы, бо тыя не захоўваюцца так доўга.

16.15 Пачынаецца зачытванне чарговага, шостага тома справы.

16.10 Пракурор зачытвае пратаколы вобшукаў у абвінавачаных.

15.34 Не пацвердзілася адна з «ключавых» траўм — пабітая ягадзіца намесніка камандзіра роты спецназа міліцыі Сяргея Лушчыка.

15.30 Колькасць «недапацярпелых» дайшла да другога дзесятку. Судмедэксперты не пацвердзілі, што спецназаўцы былі збітыя. Некаторыя «пацярпелыя» нават не прыходзілі на экспертызу.

15.25 У сумнавядомага спецназаўца Давідовіча дыягназ таксама не пацвярдзіўся. Ягоныя пашкоджанні дзясны і ніжняй сківіцы з судовага пункту гледжання не лічацца аб’ектыўна даказанымі.

15.20 Зачытваюцца выпіскі, якія датычыцца характару траўм «пацярпелых». У большасці выпадкаў ступень пашкоджання «вызначыць не ўяўляецца магчымым». Гэта значыць, што траўмы былі нязначныя. Пры такіх траўмах бальнічныя не выдаюцца.

15.00 Найпадрабязнейшы пералік бутэлек з Плошчы працягваецца ўжо паўгадзіны. Былі бутэлькі пластыкавыя і шкляныя, маленькія і вялікія, з жоўтымі і зялёнымі крышачкамі, некаторыя з іх дэфармаваныя, а некаторыя - цэлыя.

14.35 Пракурор настолькі пераканаўча зачытвае адзін за адным пратаколы агляду Плошчы, што курсанты МУС на задніх шэрагах залы задрамалі. Са слоў пракурора складваецца ўражанне, што ўся плошча была засыпана бутэлькамі "Банаквы", прычым кожная з гаручай вадкасцю і "з белай тканінай, палова якой знаходзіцца ў бутэльцы, палова - звонку".

14.10 Асабліва пракурору спадабаўся важны рэчавы доказ — «крышка ад унітаза белага колеру».

14.05 Працэс працягваецца. Праккрор зачытвае вынікі агляду Плошчы Незалежнасці пасля мітынгу. Тут і каністра з бензінам, і балончыкі з газам, і пруты. Пракурор абураецца бязграматнасцю складальнікаў дакумента — вадкасць тут «горющая».

12.52 Абвешчаны перапынак да 14.00.

11.48 Суддзя працягвае зачытваць сведчанні міліцыянтаў, якія адсутнічаюць на працэсе.

11.40 Скончыўся допыт экспертаў. Людзей зноў запускаюць у залу суда.

10.50 Суддзя папрасіла ўсіх пакінуць залу суда.

10.48 З'віліся эксперты, якія праводзілі псіхічную экспертызу ў адносінах да Хамічэнкі. Яны просяць не агалошваць вынікі экспертызы і іх допыт праводзіць у закрытым пасяджэнні.

10.46 Зачытваюцца сведчанні другога міліцыянта. У абодвух выпадках гаворыцца пра абразы і мацюкі з боку мітынгоўцаў, збіццё міліцыянтаў.

10.39 Будуць зачытваць сведчанні людзей, якія не з'явіліся ў суд. Адвакаты супраць. Маўляў, варта, каб яны з'явіліся. Суддзя прыняла рашэнне зачытваць.

10.37 "Чаму мітынгоўцы вялі сябе агрэсіўна ў адносінах да вас, калі не было заклікаў да гвалтоўных дзеянняў?", — пытанне адваката. Давідовіч не ведае. Давідовіча адпускаюць, бо яму трэба з'явіцца ў суд Партызанскага раёна Мінска (гэты ж будынак, толькі іншы паверх).

10.34 "Якая мэта вашага выхаду на плошчу была?", — запытала суддзя. Давідовіч дакладна адказаць не змог. Маўляў, шмат інфармацыі было па рацыі, якую нельга было разабраць. Упэўнены, каб ахоўваць грамадскі парадак.

10.31 Калі разарвалі ачапленне, па словах Давідовіча, з усіх бакоў іх пачалі біць. У гэты момант спераду Давідовіча нечым і ударылі ў твар. Дзе адбыўся прарыў ён не бачыў.

10.26 Другі раз роту вывелі, калі людзей было мала на плошчы.  Прэтэнзій да гэтых абвінавачаных Давідовіч не мае.

10.12 Мітынгоўцы спачатку "ціснулі на нас словамі, але мы не рэагавалі". Калі Давідовіч сыходзіў з плошчы, кажа, што чуў, нехта з трыбуны да чагосьці заклікаў. Разбілі губу. Раніцай 20.12 Давідовіча завезлі ў шпіталь. Але аказалі дапамогу і адпусцілі.

10.08 Давідовіч распавёў, што сталі ў 5-10 местраў ад прыступак у Дом урада, спінай да будынка. Кажа, што мітынгоўцы іх абражалі, бачыў драўляныя чаранкі, вучадкі ў руках людзей. Пасля, па яго словах, людзі ўзяліся за рукі і рушылі на іх. Нагамі білі па шчытах. Ачапленне прарвалі. Падышлі іншыя спецназаўцы.

Кажа, што з натоўпу выкінулі жалезную сметніццу, якая патрапіла ў шчыты.

10.03 Пачаўся допыт пацярпелага Давідовіча, 1975 г.н., камандір узвода ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле яго слоў, паступіў загад з боку касцёла ісці да будынка ўрада. Беглі калонай па адным. Убачылі шмат людзей на плошчы Незалежнасці. Кажа, што іх шутрхалі, вудачкамі білі на шаломах, спрабавалі паставіць падножкі, паведамляе "Наша Ніва".


Запусцілі ўсіх жадаючых патрапіць у залу. Ёсць вольныя месцы.


29 красавіка. Працэс аднавіўся.

18.00 У судовым працэсе абвешчаны перапынак да 29 красавіка. Працэс адновіцца а 10-й раніцы.

17.15 Суд заслухоўвае сведку Алега Гулака. Гулак расказаў пра свае ўражанні: ніякіх ледасекаў і мэталічнай арматуры ён у дэманстрантаў ня бачыў. Сутычак падчас пераходу да плошчы Незалежнасці не было. З ягоных слоў, Мікола Статкевіч заклікаў ісці да Чырвонага касцёлу, пазней Андрэй Саннікаў заклікаў ісці да Дому ўраду, аднак гэта не было заклікам уваходзіць непасрэдна ў будынак Дому ўраду. Паводле ацэнак БХК, у акцыі бралі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Гулак быў там у якасці назіральніка.

Гулак знаходзіўся ля помніка Леніну, пачуў грукат прыкладна а палове на дзясятую. Некалькі чалавек білі шкло. Хто біў — не было бачна. Але гэта была невялікая купка людзей, а не натоўп. Здзівіла, што праваахоўныя органы іх не спынялі.

Шкло білі чалавек 15, побач стаялі міліцэйскія начальнікі ў цывільным. «Я іх ведаю, — удакладніў Гулак. — Іх было чалавек 8-10. Я падышоў і запытаўся: чаму вы не рэагуеце? Яны кажуць: а з чаго вы ўзялі, што мы камандзіры?», паведамляе Радыё "Свабода".

17.10 Пачаўся допыт Алега Гулака, старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта. 19.12.2010 прысутнічаў на Кастрычніцкай і плошчы Незалежнасці.

16.51 Допыт сведкі Язэпа Янушкевіча, літаратуразнаўцы. Сведчыць па-беларуску. Знаёмы са Змітром Драздом. Распавядае пра знаёмства з ім у архіве. высока ацэньвае яго прафесійныя якасці.

Суддзя далучыла да справы рэцэнзію Язэпа Янушкевіча на даведнік Змітра Дразда «Землеўладальнікі Мінскай губерні. 1861-1900».

16.07 Допыт сведкі Пратасені, брат Андрэя Пратасені. Даў згоду сведчыць. 19.12.2010 разам з братам увечары быў на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. А пасля пайшлі на плошчу Незалежнасці. Кажа, што пасля таго, як пачулі гук разбітай шыбы, малодшы брат Андрэй спытаўся ў яго дазволу пайсці паглядзець да ганка Дома ўрада. Ён дазволіў.

Падчас адцяснення мітынгоўцаў Андрэя Пратасеню стукнулі. Кажа, што з братам сышлі з плошы да асноўнага разгону дэманстрантаў спецназам.

На наступны дзень Андрэй расказваў, што пад ціскам натоўпу некалькі разоў ударыў па шчытах.

16.04 Хамічэнка кажа, што яго затрымалі паміж помнікам Леніну і лесвіцай на ганак Дома ўрада ў 22.30. Адміністрацыйнае правапарушэнне пасля затрымання не прызнаваў, бо «хацеў саскачыць». А цяпер прызнае віну па крымінальнай справе.

15.54 Рыцік кажа, што чуў на плошчы заклікі разысціся з боку міліцыі праз мегафон.

Калі атрымаў заданне, меў інфармацыю, што на плошчы адбываецца несанкцыянаванае мерапрыемства.

Кажа пра спробы прарваць ачапленне спецназа маладымі людзьмі: нагамі білі ў шчыты, пад ціскам натоўпы ціснулі сваімі целамі на спецназ. Такіх людзей бачыў 7-10 чалавек.

15.46 Хамічэнка, па словах сведкі, крычаў лозунгі, калі яго затрымлівалі. Затрымліваў з калегам Гарбянком. Атрымалі ўказанне затрымліваць людзей каля ўваходу ў Дом урада. «А далей адбываліся затрыманні і на плошчы, не мной».

15.40 Бачыў натоўп за помнікам Леніна. Кажа, што людзі крычалі і рухаліся. Бачыў вучачкі ў руках мітынгоўцаў.

Яго падраздзяленне было без шчытоў. Прыйшлі, каб забяспечыць грамадскі парадак. Адразу яны нікога не затрымлівалі. Пасля змянілі «месца дыслакацыі» і затрымлівалі людзей «за парушэнне грамадскага парадку» — «падрабязнасцей не ведаю».

15.34 Наступны сведка Алег (прозвішча не чуваць), міліцыянт. Пазнаў Хамічэнку. Бачыў яго на плошы Незалежнасці. 19.12 нёс службу. Спачатку быў у рэзерве. Затым высунуліся на плошчу Незалежнасці каля 22 гадзін з боку Чырвонага касцёла. Бачыў натоўп за помнікам Леніна. Кажа, што людзі крычалі і рухаліся. Бачыў вучачкі ў руках мітынгоўцаў.

Яго падраздзяленне было без шчытоў. Прыйшлі, каб забяспечыць грамадскі парадак. Адразу яны нікога не затрымлівалі. Пасля змянілі «месца дыслакацыі» і затрымлівалі людзей «за парушэнне грамадскага парадку» — «падрабязнасцей не ведаю».

15.26 Знаходзіўся на плошчы Незалежнасці ў форме, але без спецыяльнага абмундзіравання. Кажа, што шыбы былі разбітыя, калі ён з'явіўся на плошчы. Кажа, што затрыманні пачаліся дзесьці праз паўгадзіны, як яго падраздзяленне з'явілася на плошчы. Агрэсіўных лозунгаў не чуў, толькі мацюкі.

15.23 Адвакатка ўдакладняя месца затрымання Хамічэнкі. Гарбянок кажа, што на цэнтры плошчы, перад помнікам Леніну.

15.18 Гарбянок не можа сказаць, ці пісаў пратакол затрымання Хамічэнкі ці рапарт. Затрымалі Хамічэнку недзе ў 21-21.30. Адвакатка ўказвае, што ў пратаколе затрымання пазначана 22.30. Гарбянок не можа сказаць, колькі ён усіх затрымаў чалавек. Маўляў, усё хутка адбывалася. На пустой плошчы бачыў раскіданыя вудачкі.

15.15 Адвакатка пытаецца, за што Гарбянок затрымліваў Хамічэнку. Той кажа, што Хамічэнка выкрыкваў лозункі, «паводзіў сябе незразумела». Затрымліваў яго пасярэдзіне плошчы. У момант затрымання «нічога такога не рабіў». Хадзіў і крычаў: «Жыве Беларусь!» Супраціў Хамічэнка аказваў тым, што не хацеў ісці і мацюкаўся. Гарбянку падалося, што затрыманы быў выпіўшы.

15.11 Кажа, што мітынгоўцы кідаліся на шчыты спецназаўцаў, хапалі іх за шаломы.

Яго падраздзяленню далі задачу затрымліваць людзей, якія стаялі бліжэй да Дома ўрада. Кажа, іх было каля 500 чалавек. Удакладняе, што трэба было затрымліваць найбольш актыўных, хто парушаў грамадскі парадак. Кажа пра мацюкі ў адрас супрацоўнікаў міліцыі. Па яго словах, былі п'яныя сярод дэманстрантаў.

15.09 Зтаяў у ачапленні каля Дома ўрада. Спачатку ён быў у роэзерве. Пасля іх выклікалі. Загад паступіў ад вышэйстаявчага кіраўніцтва па радыёсувязі каля 21 гадзіны. Калі прыбылі на плошму, там ужо быў спецназ. Па яго словах, спецназаўцаў перад цэнтральным уваходам у Дом урада было менш за сто.

15.07 Наступны сведка — Аляксандр Гарбянок, працуе ў Дэпартаменце аховы. Кажа, што ён затрымліваў Хамічэнку 19.12. Пазнаў таго ў твар. Дапамагаў спецназу затрымліваць людзей на плошчы. Не бачыў гвалту на плошчы Незалежнасці, пашкоджання маёмасці. Ён і яго калегі не пацярпелі.

15.02 Папрасіў вызваліць яго ад далейшага знаходжання ў судзе. Суддзя задаволіла.

14.59 Кажа, што акрамя ўдару ў нос, яго штурхалі лакцямі ў спіну, па камеры білі, у тым ліку жанчына нейкая біла па камеры і па руках.

Чуў мацюкі на адрас міліцыі. Мітынгоўцы крычалі: «Ламай!», «Жыве Беларусь!».

«Не хацеў блізка падыходзіць да АМАПа, каб іх не «смущать». Калі стаіць супрацоўнік у форме, да яго проста не падыдзеш і не спытаеш, як у яго справы. Людзі ў форме выклікаюць у мяне пачуццё павагі».

Са свайго боку бачыў з дзясятак людзей, якія здзяснялі супрацьзаконныя дзеянні.

14.45 Не можа дакладна сказаць, колькі часу прайшло з моманту як пачуўся гук пабітай шыбы і з'яўленнем міліцыі. Магчыма, паўгадзіны.

Акрамя супрацоўнікаў ДПФ на плошчы Незалежнасці не можа сказаць, ці бачыў міліцыянтаў у форме, якія б сачылі за грамадскім парадкам.

Бачыў пустыя бутэлькі на зямлі, бутэлькі з вадкасцю. Сказаў, што "крупнагабарытны" мужчына спрабаваў нанесці яму ўдар.

Не можа адказаць, ці зафіксаваў на камеру хаця б адзін выпадак, калі мітынгоўцы білі міліцыянтаў. Не памятае.

Бачыў палкі, вудачкі, якімі мітынгоўцы аказвалі супраціў. Таксама адзначае, што білі кулакамі і нагамі. Бачыў вогнетышыльнік.

14.33 Кажа, што падчас адціскацця дэманстрантаў міліцыяй, ім аказваўся супраціў. Калі пачалося «вызваленне плошчы», ён быў на яе цэнтры. Не хацеў падыходзіць да супрацоўнікам міліцыі.

Выйшаў на праезную частку і пачаў фіксаваць тых, хто пераходзіў у забароненым месцы дарогу. Каля 24.00 быў дастаўлены ў шпіталь МУС.

14.20 Пачаўся допыт сведкі Юрыя Сарокі, эксперта следчага ўпраўлення Мінска. Вёў "дакуменціраванне" парушэнняў грамадскага парадку каля "Макдональдса".

Калі людзі пайшлі з Кастрычніцкай, пайшоў за імі. На плошчы Незалежнасці знаходзіўся ў "незразумелым стане".

Што адбывалася каля дзвярэй Дому ўраду ён не бачыў.

Кажа, што яго ўдарыліў пераноссе. Не бачыў хто і чым. Лічыць, што кулаком. На секунду страціў прытомнасць. Прыйшоў у сябе і зразумеў, што стаііць на калене.

Кажа, што падчас адціскацця дэманстрантаў міліцыяй, ім аказваўся супраціў. Калі пачалося «вызваленне плошчы», ён быў на яе цэнтры. Не хацеў падыходзіць да супрацоўнікам міліцыі.

Выйшаў на праезную частку і пачаў фіксаваць тых, хто пераходзіў у забароненым месцы дарогу. Каля 24.00 быў дастаўлены ў шпіталь МУС.

14.17 Пасля перапынку аднавіўся працэс.

13.30 Абвешчаны перапынак да 14.15

12.45 Паказанні дае Аляксандар Волкаў. Волкаў кажа, што на ганку Дому ўраду было прыкладна 50 чалавек. Як білі шыбы, ён не бачыў. Яго ўдарылі некалькі разоў палкай па галаве. Пазней невядомы мужчына ўдарыў нагой па калену. Да медыкаў Волкаў не звяртаўся, паведамляе Радыё Свабода.

12.10 Пачынае даваць паказанні Сяргей Лушчык. У часе разгону ён атрымаў гематому на ягадзіцы. На судзе ён у чорнай форме.

12.05. Абвешчаны перапынак на пяць хвілін

12.00. Ніхто з пацярпелых не мае прэтэнзій да абвінавачваемых.

11.41. Пацярпелы Перапейка расказвае пра ўдарную групу моцных мужчын у дублёнках. Яны крычалі "бей ментаў, наперад!", але "у больш грубай форме". Нават праводзілі пальцам па горлу. "Спыніць іх было немагчыма, але нам удалося", — хваліцца Перапейка, паведамляе Наша НІва.

11.25. Пацярпелы Зянкевіч зусім страціў цікавасць да суда — на першым шэрагу дастаў свежы нумар "Прэсбола" і пачаў яго чытаць. Суддзю і ахову гэта не хвалюе.

 11.20 Сакач кажа, што нікога з пяці абвінавачаных не бачыў і не ведае іх.

11.10
Суддзя не дазволіла абвінавачанаму Змітру Дразду задаць пытанне пацярпеламу міліцыянту.


10.55 Паказанні дае Сакач. 19 снежня ад 16 гадзінаў ён стаяў у рэзерве за Палацам Рэспублікі. Каля 22 гадзінаў паступіла каманда ісці да Дома ўраду. Кажа, што былі ўдары па шчытах рукамі і нагамі.

10.45. Выступае пацярпелы Зінкевіч. Кажа, што стаяў спіной да цэнтральнага ўваходу ў Дом ураду і стрымліваў натоўп. Бачыў, як штурмавалі дзверы, чуў звон разбітага шкла. Атрымаў шмат удараў па галаве, згубіў шчыт. Струмень вогнетушыцеля побач з ім хтосьці накіраваў у зямлю. Атрымаў хімічны апёк. У людзей бачыў палкі і нават металічны стрыжань, паведамляе Радыё Свабода.

10.20 У залі два шэрагі лавак занятыя пацярпелымі. Яшчэ два – студэнтамі, якіх прывялі ў залю. Для сваякоў і ўсіх астатніх засталося толькі тры шэрагі лавак.

10.03 Дапытваюць пацярпелага міліцыянта Скарахода. Ён нёс службу на Кастрычніцкай плошчы і далей на Плошчы Незалежнасці.

Скараход кажа, што стаяў паміж актыўнымі ўдзельнікамі і натоўпам. Не даваў людзям прарвацца ў Дом ураду. Кажа, што яго павалілі на зямлю, сарвалі шлем і нанеслі 2-3 ўдары па галаве. Звярнуўся ў шпіталь МУС. Дыягназ – чэрапна-мазгавая траўма. Нікога з пяці абвінавачаных не пазнаў, яны яго не білі, паведамляе Радыё Свабода. Сведчанні пацярпелага Скороходова на судовым следстве і цяпер, на судзе, разыходзяцца: раней ён сцвярджаў, што зваліўся сам, паведамляе IOMission

10.00 Пачаўся працэс. У суд выкліканыя пацярпелыя міліцыянты. Частку з іх павялі ў Партызанскі суд на працэс над Саннікавым, паведамляе Радыё Свабода.

28 красавіка. Працяг судовага паседжання.

16.58 Аб’яўлены перапынак у судзе да 10:00 28 красавіка.

16.42 Пытанне адвакатаў да пацярпелага аператара Шаўко: якія парушэнні парадку вы бачылі? Той пачынае ўзгадваць — дэманстранты "выкастоўвалі сябе ў якасці тарану", білі шкло, наносілі пашкоджанні дзвярэй.

16.20 Прэтэнзій да абвіначваемых Шаўко не мае. Дрозд асабіста просіць прабачэння ў аператара.

"Я стараюся не здымаць людзей бліжэй, чым за метр. Іх гэта раздражняе", — прызнаецца Шаўко.

16.15 З натоўпа на прыступках дома Урада Шаўко бачыў Хамічэнку-"навушніка", яшчэ без ледаруба, а пасля яшчэ і Дразда. Некаторыя грамадзяне спрабавалі яго ўдарыць, Дрозд быў сярод іх. "Але не ён быў першым, і не ён быў апошнім", — зазначае Шаўко. Пашкодзілі і другую камеру, але нязначна.

16.10 Да 19 студзеня Шаўко не ведаў нікога з абвінавачваемых. У час мітынгу і дэманстрацыі працваў у складзе "групы дакументавання". "Здымаў агульны план людзей, пасля падыйшоў бліжэй да сцэны", — узгадвае Шаўко. На Кастрычніцкай яго ніхто не чапаў, а вось на праспекце ў яго выхапілі з рук камеру і разбілі. "У камеры слабыя рэмешкі, таму выхапіць яе не складае ніякіх праблем", — скардзіцца аператар. Хто разбіў камеру, ён не ведае. Пасля Шаўко атрымаў другую камеру і накіраваўся на Плошчу Незалежнасці.

16.07 Заслухоўваюць сведку Шаўко — старэйшага эксперта крыміналічтычнага цэнтра ў сталічнай міліцыі. На Плошчы ён быў "аператарам сакрэтнага тэлебачання".

15.34 Вінаградаў дэманстрыўна адмаўляецца даваць паказанні. Суддзя скардзіцца на ягоны дрэнны почырк і спрабуе зачытаць ранейшыя паказанні.

15.28 Кіркевіч цалкам адмаўляе сваю віну. Пракурор даводзіць, што Алесь усё ж нанёс адзін удар.

15.11 Заслухоўваюць Алеся Кіркевіча. Ён быў у службе аховы Віталя Рымашэўскага. Мэта яго знаходжання на Плошчы - падтрымка свайго кандыдата.

14.55 "Я не біў супрацоўніка міліцыі. Я закрыў камеру незнаёмаму чалавеку. Я не мог ведаць, што гэта супрацоўнік праваахоўчых органаў", — даказвае Дрозд.

14.47 Дрозд пераходзіць у наступленне: "У маім абвіначванні няправільна сфармуляваны матыў. Я сам бачыў недэмакратычнасць выбараў". Звяртаецца з рытарычнымі пытаннямі да пракурора, апелюючы да выказванняў Лукашэнкі, у тым ліку і 2006 года. "Але вы ж не аспрэчваеце тыя выбары?" — раздражнёна удакладняе пракурор. "Чаму? Аспрэчваю", — заяўляў Дрозд. Зала ўзрываецца авацыямі, перадает "Наша Ніва".

Дрозд па пунктах разбірае па пунктах сваё абвіначаванне. Адмятае абвіначванне ў агрэсіўнасці натоўпу: "Калі б у мяне было жаданне прынесці штык-нож, я б прынёс штык-нож, які ў мяне знайшлі дома падчас вобшуку, а не мегафон". "Я далучыўся не да "бесчынствуюшчай талпы", а да беларускага народа", — заяўляе Дрозд.

14.40 "У мяне ёсць інстынкт самазахоўвання. Мы разумелі, што за дзвярыма стаяць людзі з брандспойтамі, што мы не зможам прарвацца ў будынак", — расказвае Дрозд.

14.35 Заслухваюць Зміцера Дразда. Ён спакойна і ўпэўнена адстойвае сваю пазіцыю, тлумачыць, што свядома прыйшоў на мітынг. Прыйшоў чакаць вынікаў выбараў, як гэта адбываецца ў іншых цывілізаваных краінах. Супрацоўнікаў ДАІ, якія стаялі на праспекце, ніхто не чапаў, іх проста абыйшлі. "Не пацарапалі ніводнай машыны, ішлі акуратна, супрацоўнікі ДАІ дапамагалі людзям, спыняючы рух аўтамабіляў, іншых супрацоўнікаў праваахоўчых органаў не было".

Дрозд ішоў з мегафонам.

14.30 Адказваючы на пытанне суда, тлумачыць свой п’яны стан. Спачатку выпіў бутэльку піва на Кастрычніцкай. Каля Гума яшчэ ўзяў "маленькую". Агулам выпіў 4 літры піва за вечар.

14.15 Хамічэнка працягвае свой расповед. Колькасць удзельнікаў акцыі ацэньваецца ў тры тысячы чалавек.

Калі АМАП стаў адцясняць мітынгоўшчыкаў, Хамічэнка не стаў штурхацца, а абыйшоў ланцуг збоку, апынуўшыся зноў каля дзвярэй Дома урада. Бачыў на плошчы рыдлёўку і "дарожны кол". Іншай "зброі" ў дэманстрантаў не было.

14.10 Паказанні Хамічэнкі. Ён расказвае, што "проста гуляў" па Кастрычніцкай плошчы з 16.00. Нават не ведаў, што там плануюцца масавыя мерапрымствы — ні за каго, ні супраць каго. Пасля пачатку мітнгу далучыўся да дэманстрантаў, заклікаў разысціся ад міліцыянтаў не чуў. З сабой ніякіх прадметаў не браў

На Плошчы Нехалежнасці ён выламаў кавалак зліўной трубы, якая была прымацаваная да нейкай ручкі. Падыйшоў да дзвярэй, ударыў пару разоў па сталах, якімі прыкрываліся міліцыянты. Шкло было разбітае да яго.

"Не было ніякай думкі прарывацца ў Дом урада", — кажа Хамічэнка. Навошта білі дзверы? "Быў п’яны".

Віну прызнае часткова, не прызнае, што кагосьці біў — "Блін, гэта немагчыма!".

Пачуў ад міліцыянтаў заклік сысці, але "канешне ж, не сыйшоў з поля боя".

Адкуль у яго руках у выніку апынуўся у руках ледаруб, не можа адказаць, перадае "Наша Ніва".

13.00 У судзе аб'яўлены перапынак да 14.00.

12.05. Пацярпелыя будуць выкліканыя заўтра ў 10.00. Сёння прысутнічае толькіадзін — Шаўко. Сярод астатніх пацярпелых пераважна тыя, хто праходзіў па справе Брэуса, Гапонава і Мядзведзя.Зараз ідзе допыт абвінавачваемых, паведамляе Наша Ніва.

11.58 Паказанні дае Андрэй Пратасеня. Кажа, што свядома прыйшоў на мірную дэманстрацыю на Кастрычніцкую плошчу, паведамляе Радыё Свабода.

11.55 Дрозд, Кіркевіч, Вінаградаў віну ва ўдзеле ў масавых беспарадках не прызналі. Хамічэнка прызнаў часткова. Пратасеня прызнаў віну цалкам

11.46 Пракурор зачытвае абвінавачанне, у якім фігуруюць і бутэлькі з запальнай сумессю, і палкі з завостранымі канцамі. Ідзе пералік пацярпелых міліцыянтаў. Фігуруюць тыя ж прозвішчы міліцыянтаў, якія агучвалі і на мінулых судах.

11.40 Хадайніцтвы суд не задаволіў. Другое хадайніцтва – даследаваць матэрыялы з камераў відэаназірання ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасці. Яго суд таксама адхіліў.

11.39 Пасля прадстаўлення абвінавачаных адвакаты выступілі з хадайніцтвамі. Адвакат Дразда Гарбацюк папрасіла запрасіць у якасці сведкі Язэпа Янушкевіча. Адвакат Хамічэнкі Мацкевіч папрасіла выклікаць у суд псіхолагаў, якія праводзілі экспертызу, паведамляе Радыё Свабода.

11.13 Распачаўся судовы працэс

10.40 У залу запусцілі людзей. Зала невялікая, месцаў на 50. У залу патрапілі многія маладафронтаўцы, у прыватнасці, Мікола Дземідзенка. Прысутнічаюць таксама дыпламаты, сваякі, паведамляе Наша НІва.

Першыя чатыры абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, а Вінаградава дадаткова вінавацяць і ў абразе дзяржаўных сімвалаў.

фота: Наша Ніва

11. 46 Пракурор зачытвае абвінавачаньне, у якім фігуруюць і бутэлькі з запальнай сумесьсю, і палкі з завостранымі канцамі. Ідзе пералік пацярпелых міліцыянтаў. Фігуруюць адны і тыя ж прозьвішчы міліцыянтаў, якія агучвалі і на мінулых судах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі