Вінцук Вячорка: Суд наконт прызыву Франка вырашыў "паправіць" кодэкс

Прызыў Франка Вячоркі ў войска будзе абскарджвацца далей. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў ягоны бацька Вінцук Вячорка. Вячорка: Безумоўна, мы будзем абскарджваць у інстанцыях судовых і ў пракуратуру, таму што суд першай інстанцыі дапусціў нечуванае ў любой нармальнай ці нават паўнармальнай судовай сістэме — ён вырашыў "паправіць" Грамадзянска-працэсуальны кодэкс. Не палічылі патрэбным запрашаць... Гэта ж скарга! Гэта ж не спагон, не іск — гэта скарга на дзеянні дзяржаўнай структуры. І ясна, што скаржніка абавязкова трэба запрашаць, праводзіць папярэдняе судовае паседжанне.

Нагадаем, што 26 лютага Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне суда Савецкага раёна аб законнасці прызыву Франка Вячоркі.

28 студзеня хлопца схапілі на вуліцы людзі ў цывільным, збілі спачатку ў машыне, а потым у ваенкамаце і ў кайданках адвезлі ў Баранавіцкую вайсковую частку. Бацькам хлопца паведамілі, што суд завочна вынес рашэнне аб законнасці прызыву Франка ў войска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі