“Вірусны эфект”: як каталіцкі святар не заразіўся COVID-19 у ізалятары
Каранавірусная інфекцыя імкліва распаўсюджваецца ў беларускіх ізалятарах. Ну а як інакш: закрытае цеснае памяшканне, вялікая колькасць людзей... Вячаслаў Барок — асуджаны на 10 сутак каталіцкі святар з Расонаў — адчуў гэта ўсё на сваім досведзе.
У праграме "Вірусны эфект" айцец Вячаслаў распавядае, як гэта — быць палітычным сярод рэцыдывістаў, якія супрацькавідныя меры прымае адміністрацыя правінцыйнага ізалятара і ці атрымалася ў яго не захварэць на COVID-19 у зняволенні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.