Вірусны эфект: каранавірус у Польшчы — "незадаволеныя ёсць усюды"
"Вірусны эфект" — новая праграма Еўрарадыё
Прыкладна кожны месяц польскі ўрад прымае распараджэнні па ўвядзенні мер бяспекі на найбліжэйшы месяц праз пандэмію каранавіруса. З 22 снежня ў краіне цалкам зачыненыя музеі, тэатры, кінатэатры. Ва ўстановах грамадскага харчавання ежу можна ўзяць толькі на вынас. Маска абавязковая нават на вуліцы, а штраф за яе адсутнасць — 500 злотых (каля 350 беларускіх рублёў).
У лютым чакаецца аслабленне абмежаванняў, пакуль жа польская сістэма аховы здароўя загружаная. Нават Нацыянальны стадыён (Stadion Narodowy), дзе праходзілі матчы чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе, некалькі месяцаў таму пераабсталяваўся пад бальніцу.
Ці задаволеныя палякі мерамі, якія прымаюцца ў іх краіне для барацьбы з каранавірусам, ці вераць статыстыцы і як пабудаваны працэс навучання ва ўніверсітэтах, расказвае магістрантка факультэта арыенталістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, былая выкладчыца трэцяй замежнай мовы МДЛУ Ксенія Цывуля.
"Вірусны эфект" — праграма, у якой Еўрарадыё пераасэнсоўвае, як змянілася і працягвае змяняцца наша жыццё пад уздзеяннем пандэміі. Чаму рана святкаваць перамогу, разважаюць нашы госці — дактары, музыкі, рэстаратары, рабочыя, кіроўцы, мастакі, арганізатары канцэртаў і фестываляў, уладальнікі клубаў, настаўнікі і іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.