Віталь Драздоў пра беларускую музыку, "Еўрабачанне" і радыё
Віталь Драздоў — знакаміты беларускі радыёвядучы, дырэктар "Ляпісаў" і "Сашы і Сярожы" — з 2005 года жыве ва Украіне і з'яўляецца генеральным прадзюсарам найбуйнейшага ўкраінскага холдынга ТАВР-Медыя.
Сёлета разам з Андрэем Данілкам і Цінай Караль Віталь Драздоў вызначаў пераможцу ўкраінскага адбору на "Еўрабачанне" ў складзе журы.
Віталь называе сябе музычным грамадзянінам Украіны, дасканала разбіраецца ў музыцы і працягвае сачыць за развіццём беларускага музычнага рынку.
Што рабіць беларускім музыкам, каб быць такімі ж папулярнымі ў Беларусі, як іх украінскія калегі ва Украіне, — пра гэта і іншае гутарым з Віталем Драздовым у жывым эфіры Еўрарадыё.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.