Ці ёсць шанцы ў Беларусі на "Еўрабачанні-2020"
28 лютага стала вядома, што на "Еўрабачанне" ад Беларусі сёлета паедзе дуэт VAL з беларускамоўнай песняй "Да відна". Каманда Валерыі Грыбусавай і Уладзіслава Пашкевіча падчас галасавання атрымала па 10 балаў ад міжнароднага журы і гледачоў. Праўда, пасля аб'яўлення пераможцаў Беларусь апусцілася на апошнія месцы ў рэйтынгах букмекераў, а VAL у сацыяльных сетках пачалі хэйціць самі ж беларусы.
Што дапаможа дуэту ўсё ж падняцца ў топах аматараў "Еўрабачання", наколькі "чыстым" стаўся сёлетні фінал адбору, што дала шоу прысутнасць замежных экспертаў і новая пляцоўка — гэта і іншае абмяркоўваем з піяр-менеджарам "Еўрабачання" Сяргеем Андрыянавым.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.