Віталь Клічко пераабраны мэрам Кіева

Віталь Клічко пераабраны мэрам Кіева

Дзеючы мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко пераабраны на гэтай пасадзе. Паводле вынікаў апрацоўкі 100% пратаколаў для галасавання, ён перамог у другім туры, набраўшы 392 614 галасоў. Такія звесткі агучыў старшыня Кіеўскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Анатоль Сульдзін, інфармуе УНІАН.

За Клічка прагаласавала амаль 66,5% выбаршчыкаў.  го сапернік Барыслаў Берэза набраў 197 844 галасы выбаршчыкаў.

Выбары ў мясцовыя органы выканаўчай улады прайшлі ва Украіне 25 кастрычніка. У гарадах, дзе яны не адбыліся ў першым туры, учора, 15 лістапада прайшоў другі тур.

Фота з сайта УНІАН

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі