Візавы цэнтр Даніі ў Беларусі зноў выдае візы
Данія зноў пачала выдаваць візы ў Мінску / globe.by
Данія зноў выдае візы ў Беларусі. Звесткі пра тое, што выдача прыпыненая, прыбралі з сайта яе візавага цэнтра. Гэта заўважыў тэлеграм-канал "Собирай рюкзак". Інфармацыю пацвердзілі ў візавым цэнтры.
Каб атрымаць візу, не трэба рэгістравацца загадзя. Дастаткова прыйсці ў працоўны час візавага цэнтра і падаць дакументы.
Паведамленне пра тое, што Данія прыпыняе выдачу візаў у Беларусі, на сайце візавага цэнтра з'явілася каля двух месяцаў таму. Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Даніі Епе Кофадам і папрасіла аднавіць выдачу візаў беларусам. Міністр сказаў, што МЗС Даніі імкнецца арганізаваць гэты працэс у Мінску і неўзабаве праблема вырашыцца.
На цяперашні момант беларусы могуць атрымаць візу праз нямецкую, італьянскую, польскую, грэцкую, венгерскую і славацкую амбасады або візавыя цэнтры гэтых краінаў. Аднак варта ўлічваць, што чэргі распісаныя на месяцы наперад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.