Вольга Гаварцова саступіла японскай тэнісістцы Курумі Нара

У Токіа скончыўся першы дзень спаборніцтваў за выхад у другую Сусветную групу розыгрышу Кубка Федэрацый паміж тэнісісткамі Беларусі і Японіі. Зараз лік паміж камандамі роўны — 1:1, перадае БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, у першым матчы Вікторыя Азаранка выйграла ў Місакі Доі. А вось у другім адзіночным паядынку беларуска Вольга Гаварцова саступіла лідарцы японскай каманды Курумі Нара — 4:6, 6:4, 2:6.

У нядзелю тэнісісткі памяняюцца саперніцамі: Азаранка выйдзе супраць Курумі Нара, а Гаварцова — супраць Місакі Доі. Потым пройдзе парная сустрэча, у якой за Беларусь выступяць Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко.

Вікторыя Азаранка выйграла першы паядынак на Кубку Федэрацый у Токіа

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі