Вучэнні па “атамнай бяспецы” пройдуць у Беларусі ў 2010 г.

Маштабныя вучэнні па забеспячэнні бяспекі будаўніцтва і функцыянавання беларускай АЭС пройдуць у 2010 годзе. Пра гэта са спасылкай на Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ паведамляе агенцтва “БелТА”. Ворганы дзяржбяспекі адпрацуюць дзеянні падчас спробаў перашкодзіць будаўніцтву беларускай АЭС. Яшчэ адзін складнік вучэнняў датычыцца кантролю за транспартыроўкай і выкарыстаннем ядзерных і радыёактыўных матэрыялаў. У вучэннях плануецца задзейнічаць КДБ, МУС, МНС і шэрау іншых ведамстваў. Будуць адпрацаваныя пытанні ўзаемадзеяння ўсіх падпадзяленняў і службаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі