Вячаслава Сіўчыка будуць судзіць другі раз за тры дні

Вячаслава Сіўчыка будуць судзіць другі раз за тры дні

21 красавіка а 15-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пройдзе суд над грамадскім актывістам Вячаславам Сіўчыкам, паведамляе сайт "Беларуская праўда".

Гэта ўжо другі суд над Сіўчыкам за тры дні. Як паведамлялася раней, ў ноч на 19 красавіка міліцыянты жорстка затрымалі і збілі яго ў пад'ездзе ўласнага дома. Актывіста абвінавацілі, быццам ён лаяўся матам у публічным месцы і не падпарадкоўваўся патрабаванням міліцыі. Аднак суд, які адбыўся ў той жа дзень,  вярнуў пратаколы на дапрацоўку ў міліцыю.

Увечары 20 красавіка Сіўчыка каля дома зноў чакалі міліцыянты Цэнтральнага РУУС, якія ўварваліся ўслед за актывістам у пад’езд.

“Думаў, што зноўку будзе беспадстаўнае затрыманне. Але першыя іх словы — “Затрымліваць не будзем”. Далі ў пад’ездзе копіі трох пратаколаў", — распавёў актывіст пасля чарговай сустрэчы з міліцыяй.

Дарэчы, Сіўчык не адзіны, кім у апошнія дні зацікавілася міліцыя. У ноч на 20 красавіка міліцыянты спрабавалі ўварвацца ў кватэру Максіма Вінярскага. На думку праваабаронцаў, актывістаў спрабуюць нейтралізаваць напярэдадні вулічнай акцыі "Чарнобыльскі шлях".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі