У Беларусі затрымалі брата палітвязня, які нядаўна вярнуўся з Польшчы
Віктар Тарасевіч
У Беларусі затрымалі Віктара Тарасевіча, брата палітвязня, які нядаўна вярнуўся з Польшчы. Яму пагражаюць крымінальнай справай, піша "Наша ніва".
Тарасевіча абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і каментарах у тэлеграм-чатах. Выглядае так, што фота з пратэстаў 2020-га ў Беларусі ў яго знайшлі ўжо пасля затрымання. Віктар Тарасевіч зусім не абараняў свой акаўнт у Telegram, з якога пакідаў шмат каментароў.
Апошняя публікацыя ў сацсетках Тарасевіча — кранальны ліст ад брата, у якім той гаруе па нядаўна памерлай маці. Братам Віктара Тарасевіча можа быць Міхаіл Тарасевіч, які атрымаў шэсць гадоў калоніі таксама за каментары і знаходзіцца ў калоніі №1 у Наваполацку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.