Вячорку будуць лекаваць у Мінску, але з войска не камісуюць

Франку Вячорку не будуць камісаваць з войска. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам моладзевы актывіст, які знаходзіцца цяпер на абследаванні ў вайсковым шпіталі ў Мінску.  Вячорка: Мне правялі кансультацыю ў галоўнага кардыёлага, і зараз будуць парцягваць лячэнне. Камісаваць не будуць — прынамсі, у бліжэйшы час. Але будуць лекаваць.

Нагадаем, што ў прызванага ў войска Франка Вячоркі пасля фізічных практыкаванняў узняўся ціск і ўзніклі праблемы з сэрцам. Раней паведамлялася, што 16 ліпеня 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Мінску прызнала Вячорку непрыдатным да ваеннай службы па стане здароўя. Яму далі адтэрміноўку.

Аднак 16 студзеня 2009 года ваенкамат прызнаў Вячорку прыдатным да службы ў войску. 7 лютага Франак прыняў прысягу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі