Вялікабрытанія падтрымае Беларусь на шляху інтэграцыі ў Еўрасаюз
Вялікабрытанія падтрымае Беларусь на шляху інтэграцыі ў ЕС у якасці ўдзельніка Ўсходняга партнёрства. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс. Дыпламат таксама адзначыў, што з 1 студзеня 2010 года амбасада Вялікабрытаніі будзе прадстаўляць Еўрасаюз у Беларусі ад імя Іспаніі.
Важным прарывам у адносінах ЕС і Беларусі Гулд-Дэвіс назваў шэраг дэмакратычных паляпшэнняў у галіне правоў і свабодаў у Беларусі. Найперш, як адзначае "Інтэрфакс", ён назваў вызваленне палітвязняў, рэгістрацыю недзяржаўных аб'яднанняў, распаўсюд дзвюх апазіцыйных газет.
Дыпламат таксама падкрэсліў, што Вялікабрытанія гатовая развіваць гандлёвыя адносіны з Беларуссю і адзначыў, што Англія адыгрывае важную ролю ў Савеце дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду.