Вязняў з "Валадаркі" пераселяць да канца чэрвеня 2024 года

Пішчалаўскі замак

Пішчалаўскі замак

У другім квартале 2024 года плануецца вызваліць Пішчалаўскі замак, у якім размяшчаецца СІЗА №1 у Мінску (вядомая "Валадарка"). Пра гэта журналісты сайта "Зеркало" даведаліся з афіцыйнага адказу ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, які з'явіўся ў адным з закрытых чатаў.

Раней паведамлялася, што некаторых зняволеных з "Валадаркі" пераводзяць у новы ізалятар у Калядзічах. Пасля поўнага пераезду СІЗА №1 ў Калядзічы комплекс Пішчалаўскага замка павінны аддаць гораду.

Сам Пішчалаўскі замак, дарэчы, уваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама кажуць, што аб'ект знаходзіцца ў падпарадкаванні Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Па словах чыноўнікаў Мінгарвыканкама, цяпер зацікаўленыя арганізацыі "прапрацоўваюць пытанне далейшага выкарыстання вышэйпаказанага аб'екта з ініцыяваннем неабходных мерапрыемстваў".

У Пішчалаўскім замку мяркуецца зрабіць рэканструкцыю. Яе абяцаюць правесці ў адпаведнасці з Кодэксам аб культуры ды іншымі заканадаўчымі актамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі