Выбары ў Палату прадстаўнікоў афіцыйна прызначаныя на 11 верасня

Выбары ў Палату прадстаўнікоў афіцыйна прызначаныя на 11 верасня

Указам Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна прызначаныя даты парламенцкіх выбараў у Беларусі, інфармуе БЕЛТА.

Згодна з указам кіраўніка дзяржавы №190 ад 6 чэрвеня выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня 2016 года. Акрамя таго, указам №191 ад 6 чэрвеня ён прызначыў выбары ў Савет Рэспублікі — з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года.

Абавязкі па арганізацыі выбараў і кантролю за выкананнем заканадаўства дакументы ўскладаюць на Цэнтральную выбарчую камісію. Савет міністраў абавязаны забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне кампаніі з рэспубліканскага бюджэту.

Указы набываюць моц з дня афіцыйнага апублікавання — гэта значыць, з сённяшняга дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі