Выкладаць палітінфармацыю ў дзіцячых лагерах адпачынку будуць прафесары?
Па аздараўленчых лагерах ўсёй Беларусі аддзелы ідэалогіі праводзяць патрыятычную акцыю “Мая Радзіма — Беларусь”. У ход ідзе вопыт камсамола, "зарніцы" і патрыятычнае відэа. Аддзелы ідэалогіі не спяць у шапку, і пакуль школьнікі аздараўляюцца ў лагерах, з іх рыхтуюць падкаваных патрыётаў.
“Гэта рэспубліканская акцыя “Мая Радзіма — Беларусь”. Праводзіцца ў сувязі з 65-годдзем Вялікай перамогі амаль што ва ўсіх лагерах рэспублікі, — расказвае Таццяна Аўдзеева, супрацоўніца аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы Камітэта адукацыі пры Мінгарвыканкаме. — А там праходзяць і лінейкі памяці, і сустрэчы з ветэранамі і многія іншыя цікавыя мерапрыемствы”.
Праўда, мерапрыемствы ў лагерах кожны праводзіць як умее. Дзесьці ўвялі гадзіны палітінфармацыі, дзесьці патрыятызм выхоўваюць у гульнявой форме.
“Мы пра гэта чулі, праводзім працу ў гэтым плане. Пакуль гэта ў пачатковым стане, — прызнаецца дырэктар лагера “Церамок” вёскі Барок Валожынскага раёна Іван Куракін. — Па-першае, праводзяцца "зарніцы", гэта ўжо падкрэслівае патрыятызм. Потым — конкурс ваенна-патрыятычнай песні. А таксама лінейкі, прысвечаныя Дню памяці, відэакліпы, конкурс малюнкаў на асфальце. Мы, вядома, тут звязваемся з нашым камсамолам, бярэм у іх сякія-такія дакументы”.
Але, па словах Івана Куракіна, сапраўднаму патрыятызму вучаць не ў звычайных лагерах, як “Церамок”, а ў элітных.
Іван Куракін:“Трэба такія лагеры вам паглядзець, як “Ракета” ў Ждановічах, альбо “Загор’е” Белтэлекама, ну і, вядома, наш флангавы лагер на Нарачы “Зубраня”. Там усё гэта ў авангардзе”.
У некаторых элітных лагерах адпачынку палітінфармацыю выкладаюць не тое што выхавацелі, а нават і сапраўдныя выкладчыкі з навуковымі ступенямі.
“З імі едуць і прафесары, будуць праводзіць з дзецьмі пэўную частку заняткаў “Мая Радзіма — Беларусь”, — паведамілі ў радашковіцкім лагеры ад Белдзяржуніверсітэта “Брыганціна”. — А астатнюю частку дзеці будуць займацца грамадскім адпачынкам. Гэта ўсё у гульнявой форме, гэта не ёсць навязванне, як у школе”.
Усё ж такі мы занепакоіліся, ці не вернуцца нашыя дзеткі з лагераў адпачынку гатовымі маршаламі Жукавымі, Ленінымі і Марксамі.
“А не, супакойцеся, там гэта на ўзроўні кружку “Мінск-Мір!" — суцяшае Галіна Яскевіч, рэвізор, якая наведвае з праверкамі лагер “Гарызонт”, што ў Радашковічах. — Ніхто прапагандай у дзіцячых лагерах займацца не будзе”.
І хоць чыноўнікі супакойваюць, у канцы лета мы пабачым, ці паўздзейнічае на нашых дзетак лагерная палітінфармацыя. І, магчыма, пасля такога адпачынку да нас вернуцца не звычайныя дамашнія Сашы і Каці, а гатовыя палітыкі і военачальнікі.