Вынесены прысуд айцішніку, затрыманаму пасля атакі на самалёт у Мачулішчах

Дзмітрый Маставы

Дзмітрый Маставы / ОНТ

Заўтра, 10 лістапада, Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць апеляцыю на прысуд Дзмітрыю Маставому, айцішніку, якога затрымалі пасля атакі на расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах. Пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. На з'яўленне гэтай справы ў раскладзе суда звярнуў увагу рэсурс Reform.by.

Маставога абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, пісалі раней праваабаронцы. Суд над ім пачаўся 14 верасня. Яго асудзілі на 10 гадоў. Паводле артыкулаў, якія яму інкрымінавалі, Маставому пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома з прапагандысцкага фільма АНТ. У сюжэце гаварылася, што Маставой нібыта прапанаваў каналу "Беларускі Гаюн" зліваць інфармацыю аб аэрадроме. Аўтары роліка сцвярджалі, што Дзмітрый таксама наладзіў відэатрансляцыю, якая вялася два тыдні. Адміністратары "Беларускага Гаюна" пазней запэўнілі журналістаў, што Дзімтрый не ладзіў для іх трансляцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі