Bloomberg: Беларусь упершыню прадае Расіі больш, чым Германія

Порт Гамбурга / pixabay
Порт Гамбурга / pixabay

Кошт беларускага экспарту ў Расію ў 4 разы перавысіў кошт нямецкага, піша расейскае выданне Moscow Times са спасылкай на Bloomberg.

"Расія жыве ў перавернутым свеце, дзе Беларусь абыходзіць Германію па экспарце", — піша аўтарытэтнае нямецкае медыя. Пры гэтым эканоміка Германіі ў 60 разоў больш, чым эканоміка Беларусі, падкрэсліваюць журналісты.

У сакавіку беларускі экспарт у Расію склаў 1,3 мільярда даляраў, з Германіі Расія на той момант імпартавала тавараў толькі на 1, 1 мільярда даляраў. Гэтая тэндэнцыя захавалася і ў красавіку: Беларусь павялічыла продажы да 1,5 млрд долараў, а імпарт Германіі скараціўся да сумы крыху большай за 800 млн долараў.

"Расійскі імпарт рэзка скараціўся на фоне глабальнай рэакцыі на ўварванне Крамля ва Украіну", — піша Bloomberg.

Расія засакрэціла свае ўласныя дадзеныя аб імпарце і экспарце пасля ўвядзення ў яе дачыненні санкцый і я глабальнага зыходу з краіны замежнага бізнесу, што паследваў за імі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі