Вынікі года ў беларускай музыцы з Аляксандрам Чарнухам
Аляксандр Чарнуха / асабісты архіў
Кожны дзень лукашэнкаўскі рэжым "дабівае" культуру, якая яшчэ засталася ў Беларусі: звальняе з працы супрацоўнікаў музеяў і тэатраў, зачыняе кнігарні і культурніцкія прасторы, здымае з выставаў творы "не тых" мастакоў, прызнае экстрэмістскімі кнігі на беларускай мове, забараняе канцэрты.
Але нягледзячы ні на што, беларуская культура не збіраецца скарацца і прарастае нават на забруджанай агра-трэшам глебе. Прыклад таму — шэраг музычных альбомаў, якія ў 2022 годзе выпусцілі музыкі ў Беларусі.
Якім стаўся сыходзячы год для беларускай музыкі? Што перажываюць музыкі, якім нельга іграць канцэрты на радзіме? Якая музыка нараджаецца ў чорны час рэпрэсій і вайны? Пра гэта ў 15:00 разважаем у эфіры Еўрарадыё з музычным журналістам Аляксандрам Чарнухам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.