Вынікі мясцовых выбараў у Магілёве будуць аспрэчваць у ААН

Магілёўскі дэмакратычныя актывісты падвялі вынікі выбараў. Па звестках назіральнікаў, парушэнняў было вельмі шмат. Напрыклад, камісіі значна завышалі колькасць людзей, якія прынялі ўдзел у выбарах. На адным з участкаў міліцыянт прагнаў выбаршчыка, які хацеў распавесці назіральнікам пра факты парушэнняў. Праваахоўнік заявіў, што мае інструкцыю, каб не дапускаць кантакта выбаршчыкаў і назіральнікаў.

Кандыдаты мяркуюць падаваць скаргі ў вышэйшыя камісіі і нават у Міжнародны суд па правах чалавека.

"Потым мы будзем падаваць скаргу ў цэнтральную камісію, потым у Вярхоўны суд. Але і на гэтым мы не збіраемся спыняцца, мы давядзем гэтую справу да канца і накіруем скаргу ў камітэт ААН па правах чалавека", - распавёў Еўрарадыё кандыдат у Магілёўскі абласны савет Юры Новікаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі