Вёска Мосар на Глыбоччыне адзначыла свой паўтысячны юбілей (фота)
На свята прыехалі прадстаўнікі раённай і абласной улады, а таксама біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Спачатку ўсе наведалі магілу магілу ксяндза Юозаса Булькі, дзякуючы якому вёска стала знакамітай на ўсю Беларусь. Пасля адбылася святочная імша ў касцёле, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.
Па заканчэнні набажэнства біскуп асвяціў памятны знак у гонар 500-годдзя Мосара, усталяваны на валуне насупраць касцёла. Потым ганаровыя госці пасадзілі туі, якія будуць расці за гэтым знакам.
Закончылася святкаванне канцэртам і феерверкам.