Высокапастаўленага чыноўніка саюзнай дзяржавы затрымалі за хабар

Ігара Картузава падазраюць у вымагальніцтве хабару ў 1 400 000 расійскіх рублёў (больш за 40 тысяч долараў ЗША) у кіраўніцтва аўтамабільнага прадпрыемства, паведамляюць расійскія СМІ.



Прадпрыемства прадастаўляла сакратарыяту машыны з кіроўцамі. За гэта сакратарыят быў павінен аўтамабілістам буйную суму, аднак выплочваць яе не спяшаўся. Пазней Картузаў заявіў ім, што аплаціць працу толькі пасля таго, як яму дадуць 1 400 000 рублёў.



Наступная сустрэча чыноўніка і прадпрымальнікаў праходзіла пад кантролем паліцэйскіх, якія спланавалі спецаперацыю па затрыманні вымагальніка. Падчас перадачы грошай Картузава затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Яму выставілі абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.


Затрыманы сваёй віны ў злачынстве не прызнае, аднак сам факт атрымання грошай не адмаўляе.



Фота — gazeta.a42.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі