Выстаўленае абвінавачанне за забойства жанчыны, чые парэшткі знайшлі ў Свіслачы
Следчыя выставілі абвінавачане ў забойстве мужчыну, якога падазраюць у забойстве 37-гадовай жыхаркі Мінска. Яе канечнасці былі знойдзеныя 2 студзеня ў сумцы ў рацэ Свіслач у цэнтры Мінска.
Як адзначае прэс-служба Следчага камітэта, 26-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай. Канчатковая кваліфікацыя яго дзеянням будзе дадзеная па выніках расследавання.
Сумку з жаночымі парэшткамі знайшлі камунальнікі, якія чысцілі рэчышчы Свіслачы. Праваахоўнікі неадкладна пачалі высвятляць лёс жанчыны.
Праз некалькі дзён у міліцыю звярнуўся мужчына з паведамленнем, што яго 37-гадовая сястра, якая жыла ў Мінску, даўно не выходзіць на сувязь. Следчыя знайшлі цела жанчыны ў яе кватэры на вуліцы Раманаўская Слабада. Пашкоджанні сведчылі, што парэшткі менавіта гэтай жанчыны былі знойдзеныя ў сумцы ў Свіслачы.
Неўзабаве ў Віцебску затрымалі 26-гадовага замежніка, які раней пражываў у адной кватэры з загінулай.
Як адзначаюць прэс-служба СК, цяпер мужчына дапытаны і супрацоўнічае са следствам. Паводле папярэдніх звестак, увечары 27 снежня пасля ўжывання спіртнога ён пасварыўся з гаспадыняй і забіў яе.
У рамках расследавання следчыя разгледзелі запісы камер відэаназірання, дапыталі сведкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.