Выйшаў фільм-расследаванне смерці палітвязня Вітольда Ашурка

Выйшаў фільм-расследаванне смерці палітвязня Вітольда Ашурка

На Youtube з'явіўся фільм-расследаванне "Гісторыя палітвязня, які загінуў у турме". Ён прысвечаны смерці палітвязня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі.

Расследаванне правялі "Альянс расследавальнікаў Беларусі" і аб'яднанне "Кіберпартызаны". Яны сцвярджаюць, што ў траўні 2021 года Вітольда Ашурка забілі ў шклоўскай калоніі. Адказнымі за смерць палітвязня аўтары расследавання называюць адміністрацыю ПК №17 і медперсанал.

У фільме агучаныя падрабязнасці смерці палітвязня і называецца імаверная прычына смерці.

Аўтары адзначаюць, што падчас этапавання з гродзенскай турмы ў шклоўскую калонію Ашурак быў здаровы, але за час карантыну і знаходжання ў штрафным ізалятары яго давялі да знясіленага стану. Яны звяртаюць увагу на тое, што цела палітвязня выдалі сваякам са шматлікімі прыжыццёвымі пашкоджаннямі. 

Імавернымі прычынамі падзення Вітольда (гэтыя кадры дэманстравала МУС) называюць уздзеянне прэпаратаў, агульнае знясіленне арганізма з прычыны пазбаўлення ежы і сну, катаванні.

У студзені 2021 года Вітольд Ашурак быў асуджаны на 5 гадоў калоніі паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). А 21 траўня 50-гадовы актывіст Партыі БНФ нечакана памёр у шклоўскай папраўчай калоніі №17. Яго раптоўная смерць выклікала шмат пытанняў і здагадак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі