Выйшаў трэйлер фільма пра культавага пісьменніка Сэлінджэра
Выйшаў трэйлер фільма “Бунтар у жыце”, які распавядае пра маладосць культавага амерыканскага пісьменніка Джэрома Дэвіда Сэлінджэра.
Фільм прысвечаны маладосці Сэлінджэра, а таксама раскрывае сакрэт з’яўлення галоўнага героя рамана “Лавец у жыце” Холдэна Колфілда.
Галоўныя ролі выконваюць Нікалас Холт, Зоўі Дойч, Кэвін Спэйсі і Сара Полсан. У якасці рэжысёра выступіў Дэні Стронг.
Сусветная прэм’ера “Бунтара ў жыце” адбудзецца ў верасні гэтага года на фестывалі “Сандэнс”.