Выйшаў тызер новага сезону “Картачнага доміка” без Кевіна Спейсі (відэа)

Выйшаў тызер новага сезону “Картачнага доміка” без Кевіна Спейсі (відэа)

Выйшаў тызер новага сезону папулярнага амерыканскага серыяла “Картачны домік”. Ён будзе шостым і апошнім. Прэм’ера запланаваная на восень 2018 года, інфармуе кампанія Netflix.

“Картачны домік” распавядае гісторыю прыдуманага сенатара Фрэнка Андэрвуда, які з дапамогай інтрыг і забойстваў за кароткі час стаў прэзідэнтам ЗША, а яго жонка — віцэ-прэзідэнтам. Першыя пяць сезонаў выйшлі ў 2013-2017 гадах. Кампанія Netflix заявіла пра спыненне супрацоўніцтва з акцёрам Кевінам Спейсі, выканаўцам адной з галоўных роляў, у пачатку лістапада 2017 года. Здарылася гэта пасля скандалу ў сэксуальных дамаганнях, у які ён трапіў. Праз месяц стала вядома, што апошні сезон “Картачнага доміка” будзе здымацца, але без Спейсі. Галоўнай гераіняй стане Клэр Андэрвуд (яе ролю выконвае актрыса Робін Райт). Колькасць серый скарацілі з 13-ці да 8-мі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі