Вызначаная дата Усебеларускага кангрэса за незалежнасць

Вызначаная дата Усебеларускага кангрэса за незалежнасць

Дэмакратычныя сілы Беларуси правядуць Усебеларускі кангрэс за незалежнасць 15 сакавіка 2020 года. Як паведамляе аргкамітэт кангрэсу, гэта будзе "не столькі з'езд палітычных партый, колькі вялікі сход прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага народу".

Удзельнікі кангрэсу плануюць абмеркаваць розныя аспекты абароны незалежнасці Беларусі і абраць новы склад рады кангрэсу, у якую ўвойдуць каля 30 грамадзкіх і палітычных дзеячаў. Таксама яны выкажуць стаўленьне да выбарчага заканадаўства і выбараў у Беларусі, але вылучаць кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2020 на кангрэсе не плануецца.

Апроч беларускіх удзельнікаў на кангрэс прыедуць прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, грамадзскія дзеячы з Расіі, Украіны і іншых краін і амбасадары розных краін у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі