Вызначыліся ўсе ўдзельнікі ¼ фіналу чэмпіянату свету па футболе

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі ¼ фіналу чэмпіянату свету па футболе

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі ¼ фіналу чэмпіянату свету па футболе. Апошняй у чвэрцьфінал прабілася зборная Англіі, якая атрымала па пенальці перамогу над камандай Калумбіі — 4:3 (асноўны і дадатковы час — 1:1). Лік адкрыў на 57-й хвіліне з пенальці Гары Кейн (з шасцю забітымі мячамі ён з’яўляецца найлепшым бамбардзірам чэмпіянату свету). У даданыя да асноўнага часу хвіліны Еры Міна забіў гол у адказ. У дадатковы час галоў не было і ўсё вырашыла серыя 11-метровых.

Усе пары ¼ фіналу: Бразілія — Бельгія (6 ліпеня, 21:00, Казань), Уругвай — Францыя (6 ліпеня, 17:00, Ніжні Ноўгарад), Расія — Харватыя (7 ліпеня, 21:00, Сочы), Швецыя — Англія (7 ліпеня, 17:00, Самара).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі