Вызначыліся ўсе ўдзельнікі фінала “Еўрабачання”
У Турыне прайшоў другі паўфінал міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне”. У фінал выйшлі прадстаўнікі яшчэ 10 краін: Бельгіі, Чэхіі, Польшчы, Эстоніі, Швецыі, Румыніі, Сербіі, Фінляндыі, Аўстраліі і Азербайджана. Раней месца ў фінале сябе забяспечылі прадстаўнікі Швейцарыі, Арменіі, Ісландыі, Літвы, Партугаліі, Нарвегіі, Грэцыі, Украіны, Молдовы і Нідэрландаў. Без адбору прайшлі прадстаўнікі краін-заснавальніц конкурсу — Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі і Германіі.
"Еўрабачанне-2022" праходзіць без Беларусі і Расіі. Белтэлерадыёкампанію летась выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. А Расію адхілілі ад конкурсу пасля яе нападу на Украіну. У Беларусі конкурс не паказваюць другі год запар.
Фінал "Еўрабачання" пройдзе ў суботу, 14 траўня. Высока ацэньваюцца шанцы на перамогу ўкраінскіх прадстаўнікоў Kalush Orchestra.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.