Вызвалены палітвязень Міхаіл Шабалюк
Вулічная акцыя ў Брэсце 10 жніўня 2020 года
Вызвалены палітвязень Міхаіл Шабалюк, які знаходзіўся за кратамі амаль тры гады, пішуць праваабаронцы. Ён быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у пратэстах жніўня 2020-га ў Брэсце. Шабалюка прызналі вінаватым у "супраціўленні супрацоўніку міліцыі". Нібыта разам з іншымі пратэстоўцамі ён спрабаваў наносіць удары сілавіку. Палітвязень Аляксандр Бабіч па гэтай справе быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Рашэнне ў снежні 2020-га вынес суд Маскоўскага раёна Брэста (суддзя — Яўген Брэган).
Летась МУС дадала гэтых палітвязняў у спіс "экстрэмістаў".
Міхаіл Шабалюк знаходзіўся ў шклоўскай ПК-17. Ён цалкам адбыў тэрмін, на волю выйшаў яшчэ ў жніўні.
У Беларусі налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.