WADA пакінула мельдоній у спісе забароненых прэпаратаў

WADA пакінула мельдоній у спісе забароненых прэпаратаў

WADA на сваім афіцыйным сайце апублікавала спіс забароненых рэчываў з 1 студзеня 2017 года. У спісе застаўся мельдоній, забаронены з пачатку гэтага года. Гэты прэпарат спарадзіў нямала допінгавых скандалаў.

Выяўленне мельдонія ў арганізме спартсменаў будзе разглядацца як парушэнне антыдопінгавых правілаў.

Пасля серыі скандалаў, якія паставілі пад сумнеў тэрмін вывядзення слядоў мельдонія з арганізму, WADA перагледзіла дапушчальную мяну канцэнтрацыі рэчыва. Гэта дазволіла шэрагу спартсменаў пазбегнуць дыскваліфікацыі.

Сляды мельдонія сёлета знайшлі ў 12 беларускіх атлетаў у чатырох відах спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі