"Я магу дыхаць". Сястра палітзняволенага Максіма Знака пакінула Беларусь

Сястра Максіма Знака Ірына Козікава / alovakmag.by
Сястра Максіма Знака Ірына Козікава / alovakmag.by

Сястра палітзняволенага Максіма Знака Ірына Козікава з’ехала з Беларусі праз рэпрэсіі.

Я магу дыхаць. Толькі цяпер магу. Мае даражэнькія сябры, наша сям'я была вымушаная з'ехаць з краіны. Бачыць сусвет, мы ніколі не хацелі з'язджаць. Я заўсёды казала, што адзіная рэч, якая можа прымусіць нас з'ехаць — гэта пагроза бяспецы маёй сям'і. На жаль, гэта адбылося і пасля вобшуку і 15 сутак майго мужа мы прынялі такое рашэнне. Мы пакінулі вялікую частку звыклага жыцця — кватэру, лецішча, мае заняткі керамікай, любых сяброў і родных. Але галоўнае, што наша сям'я разам, — напісала яна ў інстаграме.

"Я магу дыхаць". Сястра палітзняволенага Максіма Знака пакінула Беларусь
Ірына Козікава і Максім Знак

Юрыст штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак быў раней асуджаны да 10 гадоў калоніі за нібыта арганізацыю "беспарадкаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі