Ягора Філіпенку дыскваліфікавалі на два матчы за "непрыстойныя жэсты"
Паседжанне дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола прайшло 28 лістапада.
Разглядаліся паводзіны абаронцы БАТЭ Ягора Філіпенкі ў матчы 31-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі з мінскім "Дынама". Той матч, які праходзіў на сталічным стадыёне "Трактар", скончыўся перамогай дынамаўцаў з лікам 2:1.
Як паведамляе "Прессбол", у пратакол паядынка быў унесены запіс галоўнага арбітра пра тое, што Філіпенка пасля заканчэння сустрэчы паказваў непрыстойныя жэсты ў бок трыбун. Пра гэта ў сваім рапарце напісаў і інспектар матча.
На сённяшнім паседжанні было прынятае рашэнне дыскваліфікаваць футбаліста БАТЭ на два матчы. Папярэдняя дыскваліфікацыя Філіпенкі на дзве гульні (за ўдар саперніка) адбылася ў жніўні.
Міліцыя не прапускала Ягора Філіпенку ў распранальню БАТЭ
Абаронца Ягор Філіпенка гуляў за БАТЭ ў якасці... брамніка (відэа)
Фота — fcbate.by