Як Беларусь саступае ў барацьбе з алкагалізмам
Улады змагаюцца з алкаголем не вельмі ўдала / qz.com
У Беларусі на сёння зарэгістравана 160 тысяч асоб з алкагольнай залежнасцю — гэта значыць тых, каго паставілі на дыспансерны ўлік. Калі прыняць пад увагу, што на ўлік ставяць па рашэнні псіхіятра-нарколага, "даходзяць" да ўключэння ў гэту статыстыку далёка не ўсё. Пры гэтым улады ўжо каторы год рапартуюць пра барацьбу з алкагалізмам і неймаверныя поспехі ў гэтай справе.
Праўда, мяркуючы па ўсім, поспехаў тут ніякіх няма. Еўрарадыё расказвае чаму.
"Афіцыйных" алкаголікаў не больш, але і не менш
Як згадвалася вышэй, паводле звестак Мінздароўя на ўліку ў краіне стаяць 160 тысяч чалавек з дыягназам "алкагалізм". Але тут мы адмотваем статыстыку да 2016 года і бачым... што тады на ўліку стаялі ўсё тыя самыя 160 тысяч чалавек. І вядома, гэта не цалкам адны і тыя людзі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.