Як будаўніцтва БелАЭС паўплывае на адносіны Беларусі і Германіі?

Як будаўніцтва БелАЭС паўплывае на адносіны Беларусі і Германіі?

Будаўніцтва АЭС у Астраўцы наўрад ці паўплывае на адносіны паміж Беларуссю і Нямеччынай. Такое меркаванне выказаў пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар падчас інтэрв'ю на Еўрарадыё. 

Па словах дыпламата, нямецкае грамадства не вельмі цікавіцца будаўніцтвам Беларускай АЭС. 

"Кожная суверэнная дзяржава сама вырашае, ці выкарыстоўваць атамную энергію ў мірных мэтах... Гэта магчыма, калі пры гэтым прыітрымліваюцца міжнародных правілаў і пагадненняў", — патлумачыў спадар Дэтмар.

Калі Беларусь пры будаўніцтве АЭС у Астраўцы прытрымліваецца міжнародных пагадненняў, то такое будаўніцтва не павінна ўплываць на міждзяржаўныя адносіны, заявіў дыпламат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі