Як Лукашэнка "хадзіў у народ" у Баранавічах (відэа)
22 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў Баранавічы. У гарвыканкаме ён сустрэўся з мясцовым актывам, выказаўся на самыя розныя тэмы. Пасля гэтага Лукашэнка паразмаўляў з жыхарамі горада. Пытанні былі пра рост цэн, пра тое, ці павялічацца пенсіі і заробкі.
На фота і відэа intex-press.by відаць, што Аляксандр Лукашэнка "пайшоў у народ". Ён апынуўся ў натоўпе мясцовых жыхароў і сваёй аховы. У гэты час картэж стаяў побач на вуліцы.