Як паехаць на Be Free бясплатна?

Папулярныя гурты Воплі Відаплясава і Ляпіс Трубяцкой згадзіліся выступіць на фестывалі Be Free не за грошы, а за свабоду. Пра гэта распавялі арганізатары фестывалю. Абодва гурты падтрымліваюць ідэі фестывалю, як некамерцыйнага, які прапагандуе ідэі свабоды свядомасці, самавыражэння і камунікацыі паміж краінамі. Таму умовы, на якіх музыкі пагадзіліся выступіць у Чарнігаве, дзе ў гэтым годзе пройдзе Be Free аказаліся вельмі сціплымі.

Акрамя таго, адзін з арганізатараў, Віталь Супрановіч распавёў, што лідэр гурта Воплі Відаплясава Алег Скрыпка вельмі прыязна ставіцца да беларускай музыкі і пастаянна запрашае беларускія гурты на свой фэст ва Украіне. На адным з апошніх фэстаў выступаў гурт Стары Ольса.

Нагадаем, што фестываль Be Free у гэтым годзе пройдзе ва украінскім Чарнігаве 22 і 23 жніўня.

З Еўрарадыё вы можаце трапіць на яго бясплатна. Для гэтага трэба да 14 гадзін 17 жніўня правільна адказаць на пытанні віктарыны на нашым сайце, і калі вы пераможаце ў розыгрышы, Еўрапейскае радыё звозіць вас на фестываль у Чарнігаў задарма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі